Top.Mail.Ru
246

Зборная Беларусі па хакеі абгуляла каманду Расіі

Беларускія хакеісты абгулялі каманду «Расія 25» у таварыскім матчы ў рамках турнэ нацыянальнай зборнай, паведамляе Sputnik.


Паядынак прайшоў у Астане на «Барыс-Арэне» і завяршыўся ўпэўненай перамогай беларускай каманды — 4:2.

Пасля першых двух перыядаў падапечныя Дзмітрыя Квартальнава вялі ў ліку 3:0 — вызначыліся Андрэй Бялевіч, Іван Драздоў і Сяргей Кузняцоў. Расійскія ігракі Уладзімір Грудзінін і Даніл Аймурзін крыху скарацілі адставанне, але кропку ў матчы паставіў беларус Аляксандр Скарэнаў.

У суботу, 3 мая, зборная Беларусі сустрэнецца ў Астане з камандай Казахстана. Пасля гэтага «нацыяналка» пераедзе ў Тальяці, дзе 5 і 6 мая зноў згуляе з Расіяй.

А 8 мая, напярэдадні Дня Перамогі, беларусы і расіяне правядуць матч на «Мінск-Арэне».

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю