Top.Mail.Ru
261

Зборная Беларусі па міні-футболе паднялася на 24-е месца ў рэйтынгу ФІФА

Зборная Беларусі па міні-футболе паднялася на 24-е месца ў абноўленым сёння рэйтынгу ФІФА, паведамляе БелТА.



Пасля выхаду ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы каманда Аляксандра Чэрніка перамясцілася адразу на шэсць пазіцый уверх, маючы ў сваім актыве 1173,25 бала. Беларуская зборная другі раз у сваёй гісторыі прабілася ў лік найлепшых дружын Старога Свету. У 2010 годзе на ЧЕ ў Венгрыі каманда Валерыя Дасько не змагла выйсці з групы, прапусціўшы наперад будучага чэмпіёна Іспанію і сярэбранага прызёра Партугалію. 13-ы чэмпіянат Еўропы па міні-футболе пройдзе з 20 студзеня па 7 лютага 2026 года на арэнах Літвы, Латвіі і Славеніі.

Абноўлены сусветны рэйтынг узначальвае зборная Бразіліі (1664,75 бала), на другой пазіцыі — Партугалія (1541,52), замыкае тройку лідараў Іспанія (1533,13).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю