Top.Mail.Ru
280

Зборная Беларусі па міні-футболе стартуе на турніры ў Тайландзе

Зборная Беларусі правядзе стартавы паядынак на турніры Continental Futsal Championship у Тайландзе, паведамляе БелТА.


Сёння ў першым паядынку папярэдняй групы В беларусы сустрэнуцца з камандай Замбіі (пачатак гульні ў 10:00; прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»). Заўтра — матч са зборнай Аўстраліі, а 31 ліпеня адбудзецца заключны паядынак першага этапа супраць каманды Саудаўскай Аравіі. 

Галоўны трэнер беларускай дружыны Аляксандр Чэрнік уключыў у склад 14 футбалістаў: варатары — Аляксей Лукша («Сталіца», Мінск), Андрэй Напорка («Вітэн», Орша); палявыя ігракі — Раман Беланожка, Андрэй Семянюк (абодва — «Мінск»), Уладзіслаў Брэднеў, Павел Раговік, Сяргей Сініцкі (усе — «Вітэн», Орша), Юрый Дубкоў, Дзмітрый Шыманоўскі, Аляксей Пінчук, Уладзіслаў Сялюк (усе — ВРЗ, Гомель), Аляксандр Умпіровіч, Ігар Шчарбіч, Арцём Якубаў (усе — «Сталіца», Мінск). 

У папярэднюю групу А ўвайшлі Тайланд, Новая Зеландыя і Кітайскі Тайбэй. Пасля заканчэння першага этапа ў паўфінал выйдуць па дзве найлепшыя каманды з кожнай групы. Матчы за выхад у фінал адбудуцца 2 жніўня, а рашаючы паядынак за першае месца і сустрэча за бронзу пройдуць 3 жніўня.

Для беларускай каманды гэтыя спаборніцтвы — першы этап падрыхтоўкі да фінальнага турніру 12-га чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў пачатку 2026 года на арэнах Літвы, Латвіі і Славеніі

Фота: БелТА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю