Зборная Беларусі па пляжным футболе правядзе ў Мінску два таварыскія матчы з камандай Расіі, паведаміла БелТА.
Сустрэчы адбудуцца 27 лютага і 1 сакавіка на пляцоўцы новага Цэнтра пляжных відаў спорту «Пясчаная дзюна», які быў адкрыты 20 студзеня. У гэтым годзе беларускія падапечныя іспанскага трэнера Нікаласа Альварада правялі ўжо адзін вучэбна-трэніровачны збор у Мінску, а для расіян збор у беларускай сталіцы стане першым. Беларусы пачнуць падрыхтоўку да маючых адбыцца спарынгаў 17 лютага, разам з вопытнымі гульцамі ў трэніровачны лагер запрошаны некалькі маладых спартсменаў. У 23 папярэдніх матчах з расійскай зборнай беларусы атрымалі 5 перамог.
Зборная Беларусі з’яўляецца віцэ-чэмпіёнам свету — на планетарным форуме 2025 года на Сейшэльскіх астравах яна ўступіла ў вырашальным паядынку бразільцам (3:4). Расійская каманда ў мінулыя гады тройчы станавілася чэмпіёнам свету. Цяпер Беларусь займае чацвёртае месца ў сусветным рэйтынгу, наперадзе бразільцы, італьянцы, расіяне і партугальцы.
У новым сезоне зборная Беларусі прыме ўдзел у некалькіх буйных міжнародных турнірах, у прыватнасці Еўралізе. У мінулым годзе беларусы трэці раз запар сталі бронзавымі прызёрамі галоўнага кантынентальнага турніру, а ў 2021 годзе яны былі ўладальнікамі серабра Еўралігі.