Top.Mail.Ru

Зборная Беларусі па пляжным футболе перамагла азербайджанцаў у першым спарынгу

Зборная Беларусі па пляжным футболе паспяхова правяла першы кантрольны матч з камандай Азербайджана, паведаміла БелТА.


Сёння ў Баку беларусы выйгралі ў гаспадароў з лікам 3:1. Галявы дубль у складзе гасцей аформіў Ігар Брыштэль, яшчэ адзін мяч забіў Мікіта Чайкоўскі.

Другая сустрэча ў азербайджанскай сталіцы адбудзецца 30 красавіка. Цяпер Беларусь займае чацвёртае месца ў сусветным рэйтынгу, Азербайджан знаходзіцца на 38-й пазіцыі.

У маі зборная Беларусі стартуе ў новым сезоне Еўралігі. У іспанскім Эль Пуэрта дэ Санта Марыя ў групе А элітнага дывізіёна сапернікамі беларусаў будуць каманды Турцыі (20 мая), Чэхіі (21 мая) і Партугаліі (22 мая). У квартэце В выступяць зборныя Літвы, Польшчы, Іспаніі і Швейцарыі. Па выніках першай стадыі ў паўфінал выйдуць па дзве лепшыя каманды з кожнай групы.

Пасля фінішу адборачнага турніру, які завершыцца ў пачатку жніўня, вызначацца восем удзельнікаў суперфіналу, які адбудзецца 8-13 верасня ў Італіі. У мінулым годзе беларусы трэці раз запар сталі бронзавымі прызёрамі Еўралігі, а ў 2021 годзе яны былі ўладальнікамі серабра галоўнага кантынентальнага турніру.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю