Top.Mail.Ru

Зборная Беларусі па пляжным футболе вярнулася дадому са срэбрам чэмпіянату свету

Беларускія футбалісты вярнуліся дадому з чэмпіянату свету па пляжным футболе 2025 года, які праходзіў на Сейшэльскіх астравах, паведамляе БелТА.



На планетарным форуме 2025 года падапечныя Нікаласа Альварада ўпершыню трапілі ў тройку наймацнейшых каманд свету. Сустракаць сярэбраных прызёраў у Нацыянальным аэрапорце Мінск сабраліся родныя і сябры футбалістаў, кіраўніцтва Міністэрства спорту і турызму, прадстаўнікі Федэрацыі пляжнага футбола, супрацоўнікі РЦАП па гульнявых відах спорту, а таксама студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

На групавым этапе чэмпіянату свету беларусы абыгралі каманды Сейшэльскіх астравоў (6:3), Японіі (6:3) і Гватэмалы (12:3), у чвэрцьфінале прайшлі іранцаў (4:3), А ў паўфінале перамаглі зборную Сенегала (5:2). У фінале нашы хлопцы саступілі бразільцам з лікам 3:4. 

Галкіпер беларускай каманды Міхаіл Аўгустаў быў названы найлепшым брамнікам ЧС, а нападаючы Ігар Брыштэль стаў найлепшым бамбардзірам і ўладальнікам «срэбнага мяча» за другое месца ў намінацыі «найлепшы гулец турніру».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю