Удзел у традыцыйных спаборніцтвах прынялі чатыры каманды, якія вызначылі лепшую ў фармаце кругавога турніру. У першым матчы ў Новасібірску 14 мая наша маладзёжка разграміла зборную студэнцкай хакейнай лігі Расіі (7:0), у другой гульні 16 мая падапечныя Яўгена Летава ў авертайме абыгралі юніёрскую (U18) расійскую каманду — 3:2.
Заключны паядынак беларусаў супраць Расіі-U20 у нядзелю скончыўся буйным паражэннем гасцей з лікам 0: 5. Маладзёжная зборная гаспадароў стала ўладальніцай трафея, у нашых хлопцаў — срэбра, бронзу ўзяла каманда СХЛ. Гулец абароны Беларусі-U20 Аляксандр Русакоў быў прызнаны найлепшым абаронцам Кубка будучыні.