Top.Mail.Ru
1360

Зборная Беларусі завяршае год на 99-м месцы рэйтынгу ФІФА

Зборная Беларусі завяршае 2025 год у канцы першай сотні рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), займаючы 99-ю пазіцыю, паведамляе БелТА.


У гэтым годзе зборная Беларусі правяла дзесяць матчаў. Беларускія футбалісты атрымалі тры перамогі ў таварыскіх матчах — над зборнымі Таджыкістана — 5:0 (у гасцях), Азербайджана — 2:0 (у гасцях) і Казахстана — 4:1 (дома), а таксама ўступілі ў дамашнім спарынгу расіянам — 1:4. У кваліфікацыйнай групе С сусветнага першынства беларусы змаглі здабыць толькі два ачкі, згуляўшы ўнічыю з датчанамі — 2:2 і грэкамі — 0:0. Яшчэ ў чатырох паядынках падапечныя Карласа Аласа прайгралі Грэцыі — 1:5, Даніі — 0:6, Шатландыі — 0:2 і 1:2. Розніца мячоў — 16-22, у беларускай камандзе па два галы забілі Віталь Лісаковіч, Трафім Мельнічэнка, Мікіта Дземчанка, Валерый Грамыка, па разе ў гэтым сезоне вызначыліся Яўген Яблонскі, Арцём Канцавой, Павел Забелін, Валерый Бачароў, Яўген Шыкаўка, Герман Баркоўскі, Глеб Кучко і Вадзім Пігас. Цяпер у актыве зборнай Беларусі 1227,09 бала.

Топ-10 абноўленага рэйтынгу ФІФА:

  1. Іспанія — 1877,18 бала
  2. Аргенціна — 1873,33
  3. Францыя — 1870,00
  4. Англія — 1834,12
  5. Бразілія — 1760,46
  6. Партугалія — 1760,38
  7. Нідэрланды — 1756,27
  8. Бельгія — 1730,71
  9. Германія — 1724,15
  10. Харватыя — 1716,88

Наступны мужчынскі рэйтынг ФІФА апублікуе 19 студзеня 2026 года.

У сусветным рэйтынгу жаночых зборных Беларусь займае 48 месца. Тут лідзіруе каманда Іспаніі, на другой пазіцыі — ЗША, трэцяй ідзе зборная Германіі, на чацвёртым месцы — Англія, Швецыя замыкае першую пяцёрку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю