Top.Mail.Ru
177

Зборная Беларусі згуляе з сенегальцамі ў 1/2 фіналу ЧС па пляжным футболе

На чэмпіянаце свету па пляжным футболе на Сейшэлах адбудуцца паўфінальныя паядынкі, паведамляе БелТА.


У першым матчы за выхад у фінал зборная Беларусі сустрэнецца з камандай Сенегала (пачатак гульні ў 17:00 па мінскім часе). У чвэрцьфінале беларусы абыгралі іранцаў з мінімальнай перавагай у ліку — 4:3. На першым этапе цяперашняга сусветнага першынства падапечныя Нікаласа Альварада занялі першае месца ў папярэдняй групе А, калі перамаглі каманды Сейшэльскіх астравоў (6:3), Японіі (6:3) і Гватэмалы (12:3). Сенегальцы сталі першымі ў групе С, абгуляўшы зборныя Іспаніі (4:1), Таіці (6:3) і Чылі (7:3), а ў чвэрцьфінале адолелі ў авертайме сярэбраных прызёраў папярэдняга ЧС у Дубаі італьянцаў — 4:3.

На мінулым планетарным форуме беларусы ўступілі італьянцам у 1/2 фіналу ў серыі пасляматчавых пенальці.

У другім паўфінале дзеючыя чэмпіёны свету бразільцы будуць сапернічаць з партугальцамі (пачатак у 18:30).

Вырашальны паядынак за золата і матч за бронзу адбудуцца 11 мая ў сталіцы Сейшэльскіх астравоў — Вікторыі. У фінале сусветнага першынства 2024 года бразільцы з лікам 6:4 абгулялі італьянцаў, заваяваўшы 15-ы чэмпіёнскі тытул.

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю