У швейцарскім Цюрыху перамогай зборнай Фінляндыі завяршыўся 89-ы чэмпіянат свету па хакеі, паведаміла БелТА.
Чэмпіёнскае званне фіны аспрэчвалі з гаспадарамі турніру. Асноўны час фіналу скончыўся ўнічыю 0:0, а ў авертайме золата гасцям прынёс 20-гадовы Конста Хеленіус. Каманда поўначы ўзяла ў «крыжаносцаў» рэванш за адзінае паражэнне на групавым этапе (2:4). Зборная Фінляндыі стала пяціразовым чэмпіёнам свету па хакеі (1995, 2011, 2019, 2022, 2026), швейцарцы прайгралі трэці фінал запар і пяты — за 15 гадоў.
Бронзавыя медалі ўпершыню ў гісторыі заваявалі нарвежцы, якія ў матчы за трэцяе месца ў авертайме перамаглі канадцаў (3:2). Па выніках турніру элітны дывізіён чэмпіянату свету па хакеі пакінулі зборныя Італіі і Вялікабрытаніі. Ім на змену ў наступным годзе прыйдуць каманды Казахстана і Украіны. Планетарны форум-2027 прымуць нямецкія гарады Дзюсельдорф і Мангейм.