Top.Mail.Ru

Зборы накіраваны на асваенне новых спосабаў вядзення баявых дзеянняў

Пастаўскім раёне пры падрыхтоўцы тэрытарыяльных войскаў адпрацоўваюцца сучасныя спосабы вядзення бою — прымяненне процідронавай абароны, сродкаў паражэння беспілотнікаў. Аб гэтым журналістам паведаміў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч пасля наведвання аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны Пастаўскага раёна, перадае БелТА.


Азнаёміўшыся з падрыхтоўкай тэрытарыяльных войскаў у Пастаўскім раёне, кіраўнік Савета бяспекі адзначыў, што тут таксама робіцца акцэнт на асваенні сучасных спосабаў вядзення бою. «Любыя зборавыя мерапрыемствы, якія праводзяцца, накіраваны на асваенне новых форм і спосабаў вядзення баявых дзеянняў», — сказаў ён.

У Пастаўскім раёне на такіх зборах якраз прадэманстравалі некаторыя з навінак. «Я звярнуў увагу, што, праводзячы зборы, у гэтым раёне выкарыстоўваецца сучасны вопыт — гэта процідронавая абарона аб’ектаў, сродкі паражэння беспілотных лятальных сродкаў, зманціраваныя на розных устаноўках з выкарыстаннем стралковай зброі. Гэта значыць зыходзячы з тых сродкаў, якія паступаюць на ўзбраенне тэрытарыяльных войскаў, сёння якраз адпрацоўваюцца абарона і ў інжынерным, і ў тэхнічным плане. Сучасныя сродкі сувязі закупляюць мясцовыя органы ўлады, таму што за фарміраванне запасаў матэрыяльных сродкаў адказваюць яны», — адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Аляксандр Вальфовіч падкрэсліў, што наладжана цеснае ўзаемадзеянне ўладаў на месцах і Генштаба ў пытаннях арганізацыі тэрытарыяльнай абароны. «Ёсць разуменне і зацікаўленасць нашых старшынь райвыканкамаў у тым, што гэта іх войскі, іх падначалены асабовы склад. Наколькі ён будзе падрыхтаваны, настолькі яны змогуць выканаць задачы па абароне аб’ектаў на тэрыторыі свайго раёна», — сказаў ён.

Дзяржсакратар Савета бяспекі пацікавіўся, як ідзе фарміраванне народнага апалчэння. «Гэта адна з разнавіднасцей, якая дапаўняе войскі тэрытарыяльнай абароны», — адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

Ён таксама пагутарыў са старшынямі некалькіх сельсаветаў Пастаўскага раёна і даведаўся, як сфарміраваны спісы народнага апалчэння, дзе яны знаходзяцца, хто арганізуе падрыхтоўку асабовага складу народнага апалчэння.

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю