Top.Mail.Ru

Збожжавыя і кармавыя: якія пасяўныя плошчы запланаваны на гэты год у Мінскай вобласці?

Старшыня Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Прымачэнка расказаў аб тым, якія пасяўныя плошчы запланаваны на гэты год у Мінскай вобласці, паведамляе БелТА.


У цэлым у Мінскай вобласці ўжо адпрацавана структура пасяўных плошчаў з улікам спецыялізацыі кожнага прадпрыемства. «Гэта ў нас больш за 500 тыс. га збожжавы клін, крыху больш за 500 тыс. га — кармавы. У цэлым у Мінскай вобласці пасяўная плошча каля 1,2 млн га, а агульная плошча сельгасугоддзяў — 1,5 млн га. Відаць, што высокая разаранасць у Мінскай вобласці, адпаведна, у гэтым напрамку мы працуем», — адзначыў Сяргей Прымачэнка. 

Асноўную долю збожжавага кліну складаюць азімыя — яны займаюць 78%, або 380 тыс. га. «Задача стаіць перад намі дасягнуць 80 %, ці 400 тыс. га. Чаму мы пайшлі менавіта на павелічэнне азімых збожжавых з улікам той нагрузкі, якая ў восеньскі перыяд кладзецца? Мы бачым, што з году ў год з улікам і прыродна-кліматычных умоў, з улікам селекцыі і падыходаў нашых гаспадарак, азімыя збожжавыя даюць вялікую ўраджайнасць, да 5 ц/га, нават на некаторых у пэўныя гады — і да 10 ц/га ў адносінах да яравых збожжавых», — расказаў ён. 

Але не забываюцца ў вобласці і пра яравыя збожжавыя. «Яны ў асноўным апрацоўваюцца як рэзервовы фонд на выпадак, калі будуць форс-мажорныя абставіны, асабліва звязаныя з прыродна-кліматычнымі жорсткімі ўмовамі, якія складаюцца ў апошнія гады. Яны (яравыя збожжавыя культуры. — Заўв. БелТА) з’яўляюцца, можна сказаць, запасным аэрадромам па выкананні дзяржзаказу. Гэта і яравая пшаніца, і піваварны яравы ячмень, і авёс, і бабовыя, і грэчка, і ўсе астатнія культуры, па якіх сёння даводзіцца заданне і па дзяржзаказе», — заўважыў старшыня камітэта. 

Плошча пад гэтыя культуры сёлета нязначная — больш за 70 тыс. га.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю