У Беларусі збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 24% плошчаў. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
«Паводле аператыўных звестак на 27 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 24% плошчаў, што складае 476 тыс. га. Намалочана збожжа 1878 тыс. т, сярэдняя ўраджайнасць 39,4 ц/га», — адзначылі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей атрымана збожжа: у Брэсцкай — 542 тыс. т, Мінскай — 413 тыс. т, Гродзенскай — 349 тыс. т, Гомельскай — 313 тыс. т, Магілёўскай — 167 тыс. т, Віцебскай — 94 тыс. т.
Азімы рапс на зерне ўбраны на 272 тыс. га (62% планавых плошчаў у 441 тыс. га). Намалочана 724 тыс. т ураджайнасцю 26,6 ц/га, што на 5,5 ц/га вышэй за леташнюю.
Выцераблена лёну на 25 тыс. га, што складае 57% запланаваных плошчаў. «Церабленне лёну ідзе тэмпамі, якія больш чым удвая перавышаюць леташнія, дынаміка захоўваецца ўсімі абласцямі», — адзначылі ў прэс-службе.
У лік дзяржзаказу пастаўлена харчовага збожжа 33 тыс. т (5% ад плана ў 663 тыс. т), алейнага семені рапсу — 46 тыс. т (35% ад плана ў 100 тыс. т), піваварнага ячменю — 15 тыс. т (17% ад плана ў 86 тыс. т).
Скошана траў на плошчы 669 тыс. га, што складае 66% ад плана. Нарыхтавана сена 415 тыс. т (58% ад плана), сіласу — 347 тыс. т (больш за 1% ад плана), травяных кармоў — 3351 тыс. т кармавых адзінак (33% ад плана ў 10 131 тыс. т), сенажу — 10 867 тыс. т (76% ад плана ў 14 309 тыс. т).
Назапашана мінеральных угнаенняў пад азімую сяўбу 103% да плана.