Top.Mail.Ru

Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай у Беларусі ўбраны з 94 % плошчаў

Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай у Беларусі ўбраны з 94 % плошчаў, што складае 2172 тыс. га, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча. 


«Па аператыўных даных на 31 кастрычніка, з палёў краіны намалочана 10 275 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай, што на 390 тыс. т больш, чым на гэту ж дату мінулага года», — расказалі ў прэс-службе. 

У разрэзе абласцей сабрана: у Мінскай — 2541 тыс. т, Брэсцкай — 2069 тыс. т, Гродзенскай — 1994 тыс. т, Магілёўскай — 1333 тыс. т, Гомельскай — 1282 тыс. т, Віцебскай — 1056 тыс. т.

  1. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 42,7 ц/га, што вышэй за леташнюю на 4,9 ц/га.
  2. Нарыхтавана льнотрасты 195 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 12,9 ц/га.
  3. Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 96 % плошчаў, што складае 975 тыс. га. Нарыхтавана сенажу 13895 тыс. т (99 % плана), сіласу — 18861 тыс. т (91 % плана), травяных кармоў 9400 тыс. т кармавых адзінак (93 % плана).
  4. Цукровыя буракі ўбраныя з 81 % плошчаў, або 87 тыс. га. Накапана 4512 тыс. т караняплода. Ураджайнасць вышэйшая за леташнюю на 39,1 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 77 % ад накапаных буракоў.
  5. Буйнатаварнымі сельгасарганізацыямі краіны накапана 672 тыс. т бульбы.
  6. Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 178 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 91 %.
  7. Паднята зябліва на плошчы 565 тыс. га, што складае 39 % ад плана ў 1432 тыс. га.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю