Top.Mail.Ru

Здабыча нафты ў Беларусі вырасла ў студзені — верасні на 4,5%

У Беларусі за 9 месяцаў здабыта беларускай нафты на 4,5% больш, чым за аналагічны перыяд 2025 года. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім» па выніках пасяджэння Савета канцэрна, дзе разглядаліся вынікі работы ў студзені — верасні.


Старшыня канцэрна Ілья Ікан адзначыў, што нафтахімічная галіна ў цэлым забяспечыла выкананне большасці мэтавых паказчыкаў і прааналізаваў эфектыўнасць дзейнасці прадпрыемстваў. Акрамя здабычы нафты вырасла рэалізацыя аўтамабільнага паліва праз сістэму нафтапрадуктазабеспячэння ВА «Беларуснафта», у тым ліку праз АЗС — на 9,3%.

Перавыкананы вытворчыя заданні па валавым выпуску азотных угнаенняў, валокнаў і палімераў.

Разам з тым, паводле слоў Ільі Ікана, кіраўнікам арганізацый канцэрна неабходна прыняць меры па пошуку рэзерваў павелічэння вытворчых паказчыкаў, а таксама актывізаваць работу па павышэнні долі айчынных тавараў у агульным аб’ёме рэалізацыі.

Абмеркаваны напружаныя ключавыя паказчыкі 2027 года, нацэленыя на дасягненне арыенціраў, запланаваных у пяцігадовай праграме развіцця краіны. Акрамя таго, разгледжана рэалізацыя асобных інвестыцыйных праектаў, стан работы з рэзервам кіруючых кадраў і меры па павышэнні эфектыўнасці інфармацыйнай работы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю