Top.Mail.Ru

Здаяце кватэру незанятаму ў эканоміцы? У МЖКГ расказалі, як не пераплаціць за камуналку

Здача кватэры ў арэнду можа стаць добрай крыніцай дадатковага даходу. Але калі жыллё здымае чалавек, якога ўключылі ў спіс не занятых у эканоміцы, ва ўласніка можа ўзнікнуць пытанне: хто і па якіх тарыфах павінен аплачваць камунальныя паслугі? Адказвае матэрыял mlyn.by.


Тлумачэнне далі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.

Як расказалі ў МЖКГ, згодна з артыкулам 29 Жыллёвага кодэкса абавязак наймальніка аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі ўзнікае з дня заключэння дагавора найму. Пры гэтым для прыватнага жыллёвага фонду наймальнік аплачвае ЖКП толькі ў тым выпадку, калі такі абавязак прапісаны ў дагаворы.

Гэта значыць уласніку і арандатару важна загадзя вызначыць, хто менавіта будзе аплачваць камунальныя паслугі, і замацаваць гэтую ўмову дакументальна.

Калі наймальнік не заняты ў эканоміцы, тарыфы могуць вырасці

У МЖКГ нагадалі аб пастанове Савета Міністраў ад 27 жніўня 2025 года № 465. Калі наймальнік адначасова з’яўляецца плацельшчыкам ЖКП у арандаванай кватэры і ўключаны ў спіс не занятых у эканоміцы, эканамічна абгрунтаваныя тарыфы прымяняюцца да ўсёй плошчы арандаванага жылля і да ўсяго аб’ёму спажытых паслуг.

Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб плаце за цеплазабеспячэнне і гарачае водазабеспячэнне.

Ёсць спосаб плаціць без павышаных тарыфаў

Пры гэтым поўныя эканамічна абгрунтаваныя тарыфы прымяняць не прыйдзецца, калі ўласнік і наймальнік дамовіліся пакінуць абавязак па аплаце ЖКП за ўласнікам, які афіцыйна працуе.

— Такім чынам, калі у рамках дагавора найму жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду або ў дадатковым пагадненні да яго вызначана пакінуць абавязак па ўнясенні платы за ЖКП за афіцыйна працаўладкаваным уласнікам, то плаціць па эканамічна абгрунтаваных тарыфах не прыйдзецца, — падкрэслілі ў МЖКГ.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю