Top.Mail.Ru
399

Здымаў усё, што блішчыць. У Мінску затрыманы серыйны аўтазлодзей

У Мінску затрыманы серыйны аўтазлодзей. Аб гэтым БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


У Маскоўскае РУУС на працягу двух тыдняў паступіла адразу 6 заяў ад аўтаўладальнікаў: з прыпаркаваных машын знікалі дэталі — ад парктронікаў і значкоў да сабвуфераў і набораў інструментаў. Амаль усе аўтамабілі былі без сігналізацыі.

У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі 44-гадовага мінчаніна, раней судзімага за маёмасныя злачынствы. У ягонай кватэры знайшлі частку выкрадзенага.

Высветлілася, што фігурант загадзя рыхтаваўся да крадзяжоў.

Агульная сума ўрону — каля Br3 тыс.

Распачаты крымінальныя справы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю