Землятрус магнітудай 5,7 зарэгістраваны каля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа вострава Саваі, які належыць Самоа, перадае БелТА.
Эпіцэнтр падземных штуршкоў размяшчаўся за 85 км на паўднёвы захад ад вострава, на якім пражываюць звыш 43 тыс. чалавек. Ачаг залягаў на глыбіні 72 км.
Аб магчымых ахвярах або разбурэннях даных не паступала. Пагроза цунамі не абвяшчалася.