Top.Mail.Ru
73

Землятрус магнітудай 5,8 адбыўся ў Афганістане

Землятрус магнітудай 5,8 зафіксаваны ў гарах Гіндукуш у Афганістане. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на ТАСС і Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.


Па звестках ведамства, эпіцэнтр размяшчаўся ў 179 км на ўсход ад горада Кундуз, дзе пражывае каля 161 тыс.чалавек. Ачаг залягаў на глыбіні 186 км.

Інфармацыі аб пацярпелых і разбурэннях не паступала.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю