Top.Mail.Ru

Жанчына ўпала ў калодзеж у Паставах і патанула

Жыхарка Пастаў упала ў пітной калодзеж у двары свайго дома і патанула, паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.


Здарэнне адбылося на тэрыторыі прыватнага домаўладання. Работнікі МНС дасталі з калодзежа глыбінёй каля сямі метраў цела гаспадыні падворка 1972 года нараджэння.

Ва упраўленні МНС таксама паведамілі, што раніцай у пятніцу ратавальнікам прыйшлося даставаць з вады яшчэ аднаго загінулага. Супрацоўнікі міліцыі праінфармавалі МНС, што ў Заходняй Дзвіне паблізу вёскі Шматава (Полацкі раён) знойдзена цела мужчыны. Пазней высветлілася, што патанулым з’яўляецца пенсіянер, які яшчэ ў сакавіку адправіўся на машыне на рыбалку і знік.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю