Жанчына патанула ў рацэ Нарач у Вілейскім раёне. Аб гэтым БелТА паведамілі ў АСВОД.
Увечары 3 жніўня ратавальнікам паступіла інфармацыя пра жанчыну 1989 года нараджэння, якая патанула ў рацэ Нарач. Работнікі Асвода знайшлі яе за шэсць метраў ад берага.
Устаноўлена, што яна адпачывала на беразе ракі з сям’ёй, пайшла плаваць і ў пэўны момант знікла з поля зроку блізкіх. Месца, дзе здарылася трагедыя, не было прызначана для купання.