Top.Mail.Ru

Жанчына паверыла аферыстам і дапамагла выманіць больш за $195 тыс. у чатырох мінчан

Жанчына паверыла ашуканцам і дапамагла выманіць $195 тыс. у чатырох мінчан. Пра гэта паведамілі ў міліцыі Мінска.


Спачатку 59-гадовая работніца гандлёвай сеткі сама паверыла ў падман па схеме «Белтэлекама» і «задэкларавала» Br23 тыс. асабістых назапашванняў, для чаго перавяла іх на нібыта бяспечны рахунак. На наступны дзень злачынцы патэлефанавалі ёй па відэасувязі і папрасілі аб дапамозе. Мінчанцы трэба было забраць грошы ў іншых жыхароў сталіцы, якія патрапілі ў такую ж сітуацыю і не маглі самастойна аднесці грошы ў банк.

Жанчына пагадзілася і на таксі з’ездзіла па чатырох адрасах, дзе забрала ў пенсіянераў больш як $195 тыс. З гэтай сумы ёй далі магчымасць узяць каля Br10 тыс. на асабістыя расходы, у тым ліку на аплату транспарту. Аднак нават тады мінчанка не зразумела, што дапамагае ашуканцам. Яна таксама пагадзілася адвезці грошы ў суседнюю краіну, дзе перадала іх незнаёмцу, якога лічыла кур’ерам Нацыянальнага банка.

На працягу пяці дзён ашуканцы былі з жанчынай на сувязі і загадалі не казаць аб тым, што адбываецца нікому.

Мінская міліцыя праводзіць праверку па ўсіх фактах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю