У Беларусі плануецца запуск новага інтэрнэт-радыёпраекта, арыентаванага на жаночую аўдыторыю. Аб гэтым расказала старшыня Беларускага саюза жанчын (БСЖ) Вольга Шпілеўская, паведамляе «Мінская Праўда».
Праект, ініцыяваны БСЖ, павінен пачаць работу ў 2026 годзе. Па словах Шпілеўскай, мэта стварэння радыё — стаць штодзённым спадарожнікам для слухачак.
«Мы хочам запусціць жаночае радыё, якое б суправаджала жанчыну на працягу ўсяго дня, было зразумелым і ў той жа час мела аб’яднаўчую функцыю», — адзначыла Шпілеўская.