Top.Mail.Ru

Жаночая каманда Беларусі па пяцібор’і стала трэцяй на чэмпіянаце Еўропы

Беларускія спартсменкі заваявалі бронзавыя медалі ў камандным першынстве на чэмпіянаце Еўропы па сучасным пяцібор’і, які праходзіць у Стамбуле, паведамляе БелТА.


Беларуска Арол заваявала срэбра чэмпіянату Еўропы па пяцібор’і

Прызёрамі кантынентальнага форуму сталі нашы Анастасія Арол, Марыя Гнедчык і Віялета Гурэева. У камандны залік кожнай краіны ішлі вынікі ўдзельніц фіналу. У спартсменак, якія не трапілі ў топ-18 у асабістым першынстве, залічваліся ачкі за паўфінал або кваліфікацыю. У выніку беларуская тройка набрала 4313 балаў і заняла трэцяе месца сярод 11 каманд. Золата заваявалі венгеркі (4360), срэбра — у Швейцарыі (4355).

У індывідуальным турніры Арол стала другой, Гнедчык фінішавала дзявятай, Гурэева — чатырнаццатай. Увечары 8 жніўня адбудзецца мужчынскі фінал, у якім выступіць наш Уладзіслаў Мелказёраў. Праграму чэмпіянату Еўропы па сучасным пяцібор’і ў Стамбуле ў нядзелю завершыць змяшаная эстафета.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю