Напружана і драматычна склаліся паядынкі фіналістаў чэмпіянату рэспублікі па хакеі на траве ў закрытых памяшканнях.
У жаночым фінале шматразовыя чэмпіёнкі краіны гродзенскі «Рытм» спачатку выйграў першы фінальны матч у баранавіцкага «Тэкстыльшчыка» 3:1, затым пагуляў 3:4. Па правілах спаборніцтваў прыйшлося праводзіць трэці фінальны матч, у якім ва ўпартай барацьбе перамаглі дзяўчаты з Баранавіч 4:2 і ўпершыню за ўсю гісторыю хакея на траве сталі чэмпіёнкамі краіны.
Аналагічная сітуацыя склалася і ў мужчынскім фінале паміж прызнанымі фаварытамі хакеістамі каманды «Мінск-1» і брэсцкім «Будаўніком». У першых двух абавязковых фіналах спачатку перамаглі мінчане 5:3, у другім — ва ўпартай барацьбе асноўны час гульні скончылася нічыёй 6:6 і па булітах брэстчане вырвалі перамогу, забіўшы два неўзаемныя мячы.
- Абедзве каманды таксама падарылі гледачам трэці фінальны паядынак, дзе перамога дасталася прызнаным фаварытам — хакеістам з Мінска з лікам 4:2.
Бронзавыя медалі заваявалі ў мужчын хакеісты каманды Гомельскай вобласці, у жанчын — «Вікторыя» са Смалявіч, якія перамаглі адпаведна мужчынскую каманду «Мінск-2» і жаночую дружыну «Мінск». Варта адзначыць, што хакей на траве ў топе відаў спорту з’яўляецца трэцім у свеце па папулярнасці і наведвальнасці ў гледачоў (2млрд.) пасля футбола (4 млрд.) і крыкету (2,5 млрд).
Фота аўтара