Top.Mail.Ru

Жаночая зборная Беларусі па хакеі на траве стала другой на Кубку нацый у Казані

Жаночая зборная Беларусі па хакеі на траве заняла другое месца на традыцыйным міжнародным турніры «Кубак нацый» у Казані, паведамляе БелТА.


За трафей сярод дзяўчат змагаліся нацыянальныя і маладзёжныя (U21) каманды Беларусі і Расіі. На папярэднім этапе наша галоўная жаночая зборная абгуляла малодшых суайчынніц (5:1) і Расію-U21 (4:2), а таксама ўступіла старэйшым гаспадыням пляцоўкі (1:3). 

У паўфінале нашы спартсменкі зноў перамаглі малодшы расійскі склад (4:1), але ў фінале 1 верасня не змаглі ўзяць рэванш у дарослай зборнай Расіі — 3:5. У паядынку за трэцяе месца беларуская маладзёжка мінімальна прайграла равесніцам з суседняй краіны (2:3).

У склад жаночай зборнай Беларусі ўвайшлі хакеісткі чатырох наймацнейшых клубаў краіны — «Мінска», смалявіцкай «Вікторыі», гродзенскага «Рытма» і баранавіцкага «Тэкстыльшчыка», а таксама Паліна Дзмітрыевіч з казанскага «Дынама-Ак Барса».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю