Top.Mail.Ru

Жаночая зборная Беларусі па хакеі на траве выйграла Кубак наймацнейшых спартсменаў.

Амаль тыдзень на стадыёне хакея на траве ў мінскім парку імя Горкага працягваўся адзін з самых прэстыжных турніраў па хакеі на траве з удзелам юнацкіх і нацыянальных жаночых і мужчынскіх зборных Беларусі, Расіі і Узбекістана.


У фінале спаборніцтваў як у мужчын, так і ў жанчын сустрэліся зборныя нашай краіны і Расіі. У мужчынскім фінале асноўны час скончыўся нічыйным лікам 1-1, але па серыі пасляматчавых булітаў 2-0 перамогу вырвалі расіяне.

У жаночым жа фінале з лікам 4-2 перамогу атрымала нашая нацыянальная зборная.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю