З павышэннем атмасфернага ціску колькасць і шчыльнасць аблокаў да сярэдзіны тыдня знізілася, дажджы ўсім на радасць, асабліва аграрыям, спыніліся. І ўжо ў чацвер у Беларусі зноў значна пацяплела — у дзённы час месцамі па паўднёвым захадзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягала 30 °С.
А пятніца чакаецца яшчэ гарачэйшай — дзённыя максімумы па краіне складуць ад 23 °С па поўначы да 34 °С па паўднёвым захадзе, зразумела, са знакам плюс.
Усё гэта — уплыў антыцыклону, панаванне якога падарыла нам сапраўдную шчодрасць летняга сонца і пера-
дых ад ападкаў, якія надакучылі. Аднак працяглага перапынку ў дажджах чакаць не трэба, папярэдзілі сіноптыкі. Па інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, ужо 1 жніўня краіна апынецца на шляху чарговага атмасфернага фронту, які прынясе кароткачасовыя навальнічныя дажджы, але ж пры гэтым захаваецца па-ранейшаму цёплае надвор’е.
У суботу на фоне вобласці павышанага атмасфернага ціску чакаецца перамяшчэнне франтальнага раздзела з тэрыторыі Польшчы. Прагназуецца пераменная воблачнасць. Уначы ў асобных раёнах па паўночным захадзе, раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі і ўзмацненнем ветру. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 11–18 °С цяпла, па захадзе — да плюс 21 °С. Максімальная днём — ад плюс 27 °С па паўночным усходзе да 37 °С вышэй за нуль па паўднёвым захадзе.
У нядзелю месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы і прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 14–21 °С вышэй за нуль, днём будзе ад плюс 22 °С па паўночным захадзе да 34 °С цяпла па поўдні.
Віктар ЛЮБІМАЎ