Top.Mail.Ru

Жнівень у Беларусі: на паўтара градуса вышэй за норму, але з навальніцамі і ліўнямі

Жнівень у Беларусі будзе крыху цяплейшы за звыклыя значэнні, аднак без дажджоў, навальніц і парывістага ветру не абыдзецца. Падрабязны прагноз на апошні летні месяц агучыў сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры праграмы «Метэагід» на тэлеканале АНТ.


Спецыяліст зазначыў, што тэмпературны фон перавысіць сярэднія кліматычныя паказчыкі. «На 1,5 градуса вышэй за кліматычную норму, якая складае ад плюс 16 градусаў на паўночным захадзе да плюс 19 градусаў на паўднёвым усходзе краіны. Пры гэтым у параўнанні з ліпенем тэмпература панізіцца на 1-1,5 градуса», — удакладніў Дзмітрый Рабаў.

Чакаецца, што сонца ў жніўні будзе свяціць у сярэднім каля 240 гадзін. Сіноптык звярнуў увагу на паступовае скарачэнне светлавога дня. «Пры гэтым перыяд з найбольшай колькасцю сонечнага святла — першая дэкада месяца: у сярэднім 11 гадзін у дзень, а да канца месяца зніжаецца да васьмі», — дадаў ён.

Што да ападкаў, то іх аб’ём застанецца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў. «Нас чакае ад 12 да 16 дажджлівых дзён. Не абыдзецца, вядома ж, без ліўняў, навальніц і шквалістага парывістага ветру. У цэлым разлікі паказваюць, што большасць дзён апошняга летняга месяца будуць цёплымі, сонечнымі і камфортнымі», — падсумаваў Дзмітрый Рабаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю