«Каляндарнае лета набліжаецца да свайго завяршэння, і жнівень паступова набывае восеньскія рысы. Пры актыўным развіцці атмасферных працэсаў у начны час месцамі будуць моцныя ападкі, на працягу сутак не выключаныя навальніцы. Пры гэтым начныя мінімумы будуць вагацца ад 6-8 да 13-15 градусаў цяпла, а дзённыя максімумы будуць у межах ад 16-19 да 25-28 градусаў вышэй за нуль», — распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
-
У аўторак, 19 жніўня, пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў некаторых раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 8–13 градусаў вышэй за нуль, месцамі — плюс 6-7. Днём будзе 19–25 градусаў цяпла.
-
Уначы ў сераду, 20 жніўня, кароткачасовыя дажджы пройдуць месцамі па поўначы, днём ападкі чакаюцца на большай частцы тэрыторыі краіны. У дзённы час у некаторых раёнах магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай месцамі верагодны слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 7–14 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе ад плюс 18 градусаў па поўначы да плюс 28-мі па паўднёвым захадзе.
-
У чацвер, 21 жніўня, ноччу на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, у некаторых раёнах — моцныя. Днём месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 9–15 градусаў цяпла, па паўночным захадзе — плюс 6-8. Днём будзе 16–23 градусы вышэй за нуль, па поўдні — да плюс 27.
-
На большай частцы тэрыторыі краіны ў пятніцу, 22 жніўня, будуць ісці дажджы, месцамі магчымыя моцныя. У некаторых раёнах — навальніцы. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 градусаў па поўначы да плюс 15 градусаў па паўднёвым усходзе. Днём будзе 14–20 градусаў цяпла, у заходніх раёнах — да плюс 22.
-
У суботу, 23 жніўня, ноччу месцамі па паўднёвым усходзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённы час месцамі магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 6–13 градусаў цяпла. Днём будзе 15–22 градусы вышэй за нуль.
-
У нядзелю, 24 жніўня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 5–12 градусаў цяпла, днём — плюс 14–20.