Top.Mail.Ru

Жнівень зноў рыхтуе ўзрушэнне? Сіноптыкі папярэдзілі аб ліўнях і ветры 20 жніўня

У Беларусі 20 жніўня месцамі па краіне чакаюцца навальніцы. Днём у асобных раёнах — моцныя дажджы, месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы 4-9 м/с, удзень з парывамі да 14 м/с, месцамі 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 градусаў па ўсходзе да плюс 17 градусаў па паўднёвым захадзе. Днём будзе 18-24 градусы цяпла, па поўдні — да плюс 28 градусаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю