Top.Mail.Ru

Жук на Форуме маладых літаратараў: важна стварыць супольнасць творчых людзей

Для развіцця і падтрымання маладых таленавітых аўтараў у Беларусі важна ствараць супольнасць такіх людзей, адзначыў у каментары журналістам міністр інфармацыі Дзмітрый Жук перад дыялогавай пляцоўкай для ўдзельнікаў I форуму маладых літаратараў Беларусі, перадае БелТА.



Таленты трэба развіваць, ствараючы ўмовы для іх развіцця, сказаў Дзмітрый Жук і звярнуў увагу на грантавую падтрымку маладых талентаў. «Калі мы сёння выдаем камусьці грант, яны атрымліваюць, выйграюць конкурсы, іх кніга першая друкуецца з падтрымкай дзяржавы. Усё гэта правільна, але важна стварыць супольнасць», — адзначыў ён.

 

Міністр падкрэсліў, што маладыя таленавітыя аўтары — усе ўнікальныя, і гэта трэба разумець. «Яны ўсе ўнікальныя, яны робяць так, як адчуваюць, як разумеюць. Але тое, што іх аб’ядноўвае, — яны ўсе патрыёты нашай Беларусі», — сказаў ён. 

 

Дзмітрый Жук заўважыў, што Форум маладых літаратараў і ёсць адзін з крокаў да стварэння такой супольнасці: хлопцы і дзяўчаты змогуць пазнаёміцца адзін з адным.

«Правядзенне форуму — гэта ўжо элемент увагі і падтрымкі дзяржавы да творчасці маладых беларусаў», — сказаў міністр, адказваючы на пытанне аб падтрымцы маладых літаратараў з боку дзяржавы.

 

Таксама Дзмітрый Жук звярнуў увагу на магчымасць удзельнічаць у конкурсах, публікавацца ў моладзевых выданнях, часопісах. «Так, тыражы, на жаль, не вялікія, але цяпер мы думаем над тым, каб рабіць электронныя дадаткі да гэтых традыцыйных друкаваных часопісаў», — дадаў ён.

 

I Форум маладых літаратараў Беларусі, у якім прымаюць удзел аўтары ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў з усіх рэгіёнаў краіны, праходзіць 3-4 чэрвеня ў Мінску. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі і Саюз пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Асноўная мэта мерапрыемства — даць магчымасць пачаткоўцам літаратарам увайсці ў літаратурны працэс, стаць часткай прафесійнай пісьменніцкай супольнасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю