Тэлебачанне ў цэлым павінна быць такім, каб яго любілі гледачы. Аб гэтым перад пачаткам цырымоніі ўручэння ўзнагарод XVI Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» заявіў міністр інфармацыі Дзмітрый Жук, перадае БелТА.
«Сёння любы беларускі тэлеканал павінен быць такім, каб яго любілі гледачы. Гэта самы галоўны крытэрый», — заявіў Дзмітрый Жук.
Ён адзначыў, што канкурэнтнасць унутры тэлевізійнай супольнасці вельмі вялікая. «Але гэта сяброўская канкурэнтнасць. Ёсць таксама дапамога і ўзаемавыручка. Самае важнае, што з часу папярэдняй цырымоніі ў нас з’явіліся выдатныя праекты і выдатныя маладыя, што вельмі важна, вядучыя і рэпарцёры — новыя асобы на нашых тэлеканалах. Прычым тут выдзяляць нейкі адзін з каналаў я не магу. Усе развіваюцца вельмі-вельмі дынамічна», — дадаў Дзмітрый Жук.
«Дынаміка развіцця нашых тэлеканалаў і ў цэлым медыйнай супольнасці вельмі добрая. За апошнія два гады з’явіліся тры новыя тэлеканалы. Такога не было ніколі. Гэта сапраўды вынік», — сказаў міністр інфармацыі.