У лічбавым асяроддзі за розумы маладых беларусаў ідзе барацьба і прайграць яе недапушчальна, заявіў міністр інфармацыі Дзмітрый Жук падчас пленарнага пасяджэння VI Форуму медыйнай супольнасці Беларусі «Медыяасяроддзе сёння: сэнсы або «белы шум», які праходзіць у Гродне, перадае БелТА.
Жук: У лічбавым асяроддзі за розумы маладых беларусаў ідзе барацьба, прайграць яе мы не маем права
15.05.2026 | 11:45
«Менавіта там, у лічбавым асяроддзі, ідзе барацьба за розумы маладых беларусаў, і мы прайграць не маем права», — сказаў Дзмітрый Жук.