Top.Mail.Ru
113

Журналіст RT Санчэс: Беларусь можа стаць мостам у дыялогу ЗША і Расіі

Беларусь можа стаць своеасаблівым мостам для наладжвання дыялогу паміж ЗША і Расіяй. Пра гэта заявіў журналістам вядучы шоу «Эфект Санчэса» на тэлеканале RT Рык Санчэс пасля інтэрв’ю з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміла sb.by



— Трамп не можа напрамую казаць, што ён хоча памірыцца з Пуціным, бо ў Амерыцы многія яму гэтага не даруюць. І пабудаваць мост з Вашынгтона да Масквы таксама не так ужо проста. Таму Беларусь можа стаць апорай для такога моста. Гэта значыць лягчэй спачатку выбудаваць мост паміж Амерыкай і Беларуссю, наладзіць гэтыя адносіны. І гэта дасць Трампу магчымасць больш плаўнага падыходу да наладжвання стасункаў з Расіяй, — адзначыў Рык Санчэс.

Ён падкрэсліў, што для яго вельмі важна паказаць, што Беларусь — гэта краіна, якой удалося наладзіць сваё жыццё і пазбегнуць многіх праблем, якія ёсць у суседзяў:

— Для мяне вельмі важна, каб мая аўдыторыя ўбачыла, што Беларусь і Прэзідэнт Лукашэнка змаглі сказаць «не» заходняй сістэме, адмовіліся скакаць пад дудку Захаду. Па сутнасці, Прэзідэнт сам кажа, што ён не хоча быць ні другім Зяленскім, ні нават другім Орбанам. У ходзе гутаркі ён падкрэсліў, што важна мець добрыя адносіны і з Кітаем, і з Паўночнай Карэяй, і з Расіяй. Калі Захаду гэта не падабаецца, ну што ж зрабіць. Тым не менш Беларусь адкрытая для дружалюбных адносін абсалютна з усімі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю