Top.Mail.Ru
171

Журналісты прэзідэнцкага пула далучыліся да расчысткі снегу ў Мінску

Журналісты прэзідэнцкага пула далучыліся да расчысткі снегу — працавалі на тэрыторыі Мінскага гарадскога сацыяльнага пансіяната «Крыніца», паведамляе БелТА са спасылкай на Telegram-канал «Пул Першага».


Асаблівы тон у гэтую пятніцу задаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, калі асабіста ўзяўся за расчыстку сумётаў. «Калі Прэзідэнт бярэ лапату ў рукі — журналісты не адстаюць! Асабліва, калі іншым патрэбна дапамога», — падкрэсліваюць аўтары рэсурсу.

У выніку за некалькі гадзін журналісты прэзідэнцкага пула расчысцілі ўсе дарогі на тэрыторыі Мінскага гарадскога сацыяльнага пансіяната «Крыніца». Тут 440 жыхароў, у тым ліку пажылыя людзі і калясачнікі. Дзякуючы дапамозе па расчыстцы снегу цяпер будзе лягчэй арганізаваць падвоз ежы, пры неабходнасці забяспечыць своечасовую медыцынскую дапамогу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю