Прадстаўнікі СМІ Індыі 21 чэрвеня прыбылі на маштабны азнаямленчы тур у Беларусь з мэтай стварыць захапляльнае трэвел-шоу, якое павысіць пазнавальнасць краіны як прывабнага напрамку для адпачынку, паведамляе агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на Нацыянальнае агенцтва па турызме.
На працягу некалькіх дзён індыйскія журналісты і кінематаграфісты будуць знаёміцца з беларускай культурай, яе гісторыяй і прыроднай прыгажосцю, дакументуючы самыя цікавыя моманты.
Насычаная праграма ўключае здымкі асноўных славутасцяў і знакавых месцаў Мінска, якія адлюстроўваюць сучаснасць і гістарычную спадчыну сталіцы.
Таксама журналісты пагрузяцца ў атмасферу беларускай вёскі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, прымуць удзел у свяце «Купалле ў Азярцы».
Акрамя гэтага, прадстаўнікі СМІ наведаюць гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», прадпрыемства «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ», Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», замкавы комплекс «Мір» і гасцініцу ў замку.
Адзначаецца, што асаблівую цікавасць у індыйскай здымачнай групы выклікала Гродзенская вобласць. У прыватнасці, журналісты пабываюць у санаторыі «Азёрны», агратурыстычным комплексе «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы».