Бабруйчанін абяцаў дзвюм жыхаркам Магілёўскага раёна рамонт аўтамабіляў, узяў грошы, але абяцанняў не стрымаў. Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Супрацоўнікі УУС Бабруйскага гарвыканкама высветлілі, што жанчын падмануў 46-гадовы жыхар Бабруйска. Ён прапанаваў ім паслугі па рамонце і набыцці запчастак. Узяў грошы і патраціў іх.
Калі жанчыны прыехалі забіраць свае аўтамабілі, то зразумелі, што сталі ахвярамі падману, і звярнуліся ў міліцыю. Агульная сума шкоды перавысіла 5,5 тыс. рублёў. У дачыненні да бабруйчаніна следчыя распачалі крымінальную справу.