Супрацоўнікамі 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы байцоў атрада спецпрызначэння «Віцязь» унутраных войскаў праводзіліся аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па месцы жыхарства 53-гадовага жыхара Глыбокага, у якога была знойдзена зброя і боепрыпасы. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МУС.
«У яго кватэры і гаражы выяўленыя і канфіскаваныя: кулямёт узору 1940 года і дульная прылада да яго, прадмет, сабраны са складовых частак вінтоўкі „Маўзер“, пісталет, перароблены са стартавага рэвальвера для стральбы патронамі да наразной зброі, і больш за 300 боепрыпасаў рознага калібра», — паведамілі ў прэс-службе.
Мужчына растлумачыў, што маёмасць дасталася яму ад памерлага дзеда. Аднак міліцыянерамі ўстаноўлена, што падазраваны валодае навыкамі выпуску і аднаўлення падобнага роду вырабаў і неаднаразова з’яўляўся ўдзельнікам рэканструкцый падзей Вялікай Айчыннай вайны.
Следчымі ўзбуджана крымінальная справа за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.