Top.Mail.Ru

У Гродне мужчына захоўваў у кватэры пісталет, патроны, тратылавыя шашкі: паходжанне зброі высвятляе міліцыя

Сумку са зброяй і патронамі канфіскавалі ў жыхара Гродна супрацоўнікі міліцыі, паведамілі БелТА ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.



Жыхарка Гродна прыйшла ў госці да свайго знаёмага. У кватэры яна заўважыла сумку, у якой ляжалі пісталет, патроны рознага калібру і тратылавыя шашкі. Адкуль у мужчыны з’явіўся такі склад боепрыпасаў, жанчына ўдакладняць не стала.

Неўзабаве паміж знаёмымі ўспыхнула сварка. Гаспадар жылля забраў рэчы і выйшаў на вуліцу, а госця вырашыла паведаміць аб падазроным змесціве сумкі ў Ленінскі РАУС.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў падазраванага аператыўна затрымалі, аднак небяспечных прадметаў пры ім ужо не было. У гутарцы з праваахоўнікамі затрыманы прызнаўся, што схаваў сумку каля аднаго з гаражных кааператываў. У паказаным месцы міліцыянеры сапраўды выявілі схаваны арсенал.

Па факце праводзіцца праверка, дзеянням мужчыны будзе дадзена прававая ацэнка. Сам ён растлумачыў што ўвесь арсенал атрымаў ад памерлага бацькі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю