Ён пад вартай.
Мазырскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўстаноўлены абставіны махлярства, учыненага ў буйным і асабліва буйным памерах.
Як расказала афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, у маі мінулага года жыхар Мазыра ўгаварыў сваю прыяцельку ўзяць для яго аўтамабіль у лізінг. Жанчына аформіла дагавор фінансавай арэнды з магчымасцю выкупу на аўтамабіль Mercedes-Benz Viano, 2004 года выпуску. У якасці першапачатковага ўзноса перадала ў кампанію свой асабісты аўтамабіль Citroen.
Фігурант запэўніў прыяцельку, што хутка выплаціць лізінгавыя плацяжы і купіць ёй іншы аўтамабіль. Свае абяцанні не выканаў. Ён не даваў грошы на ўзносы кампаніі, сам кіраваў Mercedes-Benz Viano, вазіў на ім сваю сям’ю.
Мужчына ўпотай ад знаёмай паехаў на ім у Маскву. Там аўтамабіль зламаўся і быў змешчаны ў аўтасэрвіс, дзе яго і выявілі супрацоўнікі лізінгавай кампаніі. Яны канфіскавалі Mercedes, арганізавалі яго дастаўку на эвакуатары ў Мінск і продаж.
Лізінгавая кампанія зараз спаганяе з жанчыны выдаткі на транспарціроўку аўто з Расіі ў Беларусь і яго рамонт.
Акрамя таго, як было ўстаноўлена, у лютым 2025 года фігурант прапанаваў 23-гадоваму жыхару Мазырскага раёна — знаёмаму яшчэ адной прыяцелькі, дапамогу ў куплі іншамаркі. Мужчына паабяцаў на працягу месяца прыгнаць з-за мяжы Audi «пад ключ» за 4200 долараў ЗША. У дзень знаёмства малады чалавек перадаў яму частку сумы, а крыху пазней і астанюю суму.
Праз некаторы час хлопец стаў сумнявацца ў рэальнасці здзелкі і папрасіў «перагоншчыка» вярнуць усе грошы. Мужчына аддаў толькі 1200 долараў ЗША, заявіўшы, што астатнія патраціў. Малады чалавек звярнуўся ў міліцыю.
Міліцыя высветліла, што атрыманыя падманным шляхам грошы фігурант траціў на сябе, на свае асабістыя патрэбы, у тым ліку на азартныя гульні. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за махлярства і падбухторванне да дачы хабару.
На падставе сабраных па справе доказаў, 41-гадоваму жыхару Мазыра прад’яўлена абвінавачанне ў махлярстве, учыненым паўторна, у буйным, асабліва буйным памерах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. З санкцыі пракурора да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.