Усё страціў.
У Ленінскае РУУС сталіцы звярнуўся 21-гадовы мінчанін, які стаў ахвярай кібермахляроў і пазбавіўся 20 000 рублёў.
Заяўнік расказаў міліцыянерам, што атрымаў у спадчыну буйную суму грошай і вырашыў іх прымножыць, уклаўшы ў крыптавалюту. Ён перавёў наяўныя грошы на электронны кашалёк, знайшоў у інтэрнэце кансультанта па інвеставанні і зарэгістраваўся на біржы. Таксама па парадзе брокера малады чалавек пагадзіўся паўдзельнічаць у акцыі, каб хутка зарабіць да 50% ад дэпазіту.
Мінчанін перайшоў па спасылцы, якую адправіў яму кансультант, і пералічыў усе свае грошы, пасля чаго з ім перасталі выходзіць на сувязь.
Устаноўлена, што заяўнік не ўдзельнічаў у рэальных таргах, а пераводзіў грошы на электронны кашалёк іншай фізічнай асобы.
Распачата крымінальная справа за махлярства.
Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў, якія прапануюць «зарабіць на біржы», — нагадала старшы інспектар ДІГС Ленінскага РУУС Таццяна Кавалёва:
— У апошні час сапраўды набірае абароты новы від злачыннай дзейнасці ў сетцы Інтэрнэт — махлярства з дапамогай так званага «заробку на крыпце», заснаванага на даверлівасці грамадзян.
Што рабіць, каб не патрапіць на вуду зламыснікаў?
- прайсці навучанне па асновах трэйдзінгу і крыпторынка
- карыстацца праверанымі сэрвісамі, абменнікамі, біржамі
- не пераходзіць па падазроных спасылках, дзе прапануюць імгненна зарабіць «лёгкія» грошы
- не ўкладваць усе свае сродкі ў невядомы праект
Калі вы сталі ахвярай злачынства — паведаміце аб гэтым па тэлефоне 102.