Жыхара Пінскага раёна затрымалі з доказамі злачынства за збыт марыхуаны, паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.
У поле зроку супрацоўнікаў наркакантролю Пінскага ГАУС трапіў 49-гадовы мужчына. Ён не толькі сам ужываў марыхуану, але і прадаваў яе на тэрыторыі горада і раёна. Нарказбытчыка затрымалі пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПу, калі ён спрабаваў прадаць больш за 240 г нарказмяшчальнай сумесі.
Фігурант расказаў, што збіраў дзікарослыя каноплі, а потым сушыў іх. Атрыманую сумесь фасаваў дома для ўласнага ўжывання і збыту.