Top.Mail.Ru

Жыхар Шчучына падрабляў рэцэпты для куплі таблетак

Жыхар Шчучына падрабляў рэцэпты для куплі таблетак. Пра гэта БелТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Гродзенскай вобласці Марыя Лешык.


Як расказалі ў ведамстве, супрацоўнікі Шчучынскага РАУС устанавілі факт набыцця лекавага сродку па падробленым рэцэптурным бланку жыхаром Шчучына 1997 года нараджэння. Праваахоўнікі пры аглядзе месца жыхарства мужчыны выявілі рэцэпт, які быў канфіскаваны і накіраваны на тэхнічную экспертызу дакументаў у Лідскі міжраённы аддзел ДКСЭ.

Судовымі экспертамі ўстаноўлена, што адбітак пячаткі рэцэпта ўрача нанесены не засведчвальнай пячатнай формай. Яе малюнак, а таксама подпіс выкананы спосабам струйнага друку.

Праваахоўнікі высветлілі, што мужчына падрабляе рэцэптурныя бланкі, каб набываць прэпарат «Прэгабалін», які адносіцца да катэгорыі псіхаактыўных або моцнадзейных рэчываў, таму водпуск ажыццяўляецца выключна па рэцэпце ўрача.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю