Жыхар Светлагорска паведаміў дыспетчару хуткай дапамогі аб ілжывым мініраванні чыгуначнага моста праз Бярэзіну, паведамляе БелТА.
Раніцай 27 жніўня жыхар Светлагорска 1977 года нараджэння са свайго абаненцкага нумара патэлефанаваў на лінію 103 і перадаў дыспетчару хуткай дапамогі загадзя лжывае паведамленне аб мініраванні чыгуначнага моста праз раку Бярэзіна. «Мужчына зрабіў званок у 05.51. Пры гэтым, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, набраў нумар 103 замест 102. Чыгуначны мост з’яўляецца стратэгічным аб’ектам», — расказала Гомельскі транспартны пракурор Вольга Лашчанка.
Інфармацыя не пацвердзілася. Таго, хто тэлефанаваў, затрымалі. Распачата крымінальная справа.
Як падкрэсліла Вольга Лашчанка, санкцыі артыкула прадугледжваюць да 5 гадоў пазбаўлення волі. Акрамя таго, у такіх выпадках з вінаватых спаганяюцца выдаткі, звязаныя з выездам экстранных службаў на месца.