Top.Mail.Ru

Жыхара Мінска чацвёрты раз судзілі за ўхіленне ад выплаты аліментаў — запазычанасць перавысіла 10 тыс. BYN

Вынесены прысуд 42-гадоваму раней неаднаразова судзімаму гараджаніну, які ўхіляўся ад выплаты аліментаў на ўтрыманне непаўналетняга сына, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



У абвінавачанага ёсць 7-гадовы сын, які пасля разводу бацькоў пражывае з мамай. Паводле судовай пастановы, са жніўня 2019 года фігурант павінен выплачваць аліменты на карысць былой жонкі.

Паколькі мужчына падоўгу нідзе афіцыйна не працаваў, то грошы на ўтрыманне дзіцяці не пераводзіў, за што неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Супрацоўнікі аддзела прымусовага выканання неаднаразова спрабавалі яго абразуміць, але бацька не надаваў іх словах ніякага значэння. У выніку ў дачыненні да яго распачалі чарговую крымінальную справу.

Віну ў судовым пасяджэнні фігурант прызнаў часткова. Ён запэўніваў, што нібыта не мог працаўладкавацца праз дрэнны стан здароўя, таму і не плаціў аліменты. Дарэчы, у чэрвені 2026 запазычанасць склала больш за 10 тыс. BYN.

— Абвінавачаны ў цяперашні час таксама нідзе афіцыйна не працаўладкаваны, раней чатыры разы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, тройчы з якіх — за здзяйсненне аналагічных злачынстваў, — пракаментавала старшы памочнік пракурора Першамайскага раёна Юлія Лугаўская, якая выступала дзяржаўным абвінаваўцам па гэтай крымінальнай справе. — Суд прызнаў яго вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 174 КК («Ухіленне бацькоў ад утрымання дзяцей альбо ад кампенсацыі выдаткаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца або знаходзіліся на дзяржаўным забеспячэнні»), і прызначыў пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Акрамя таго, абвінавачаны павінен прайсці прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю