Top.Mail.Ru
212

Жыхарка Быхава скрала ў свайго банка 100 тысяч рублёў

«Пазычала» на крымінальны артыкул.



Супрацоўнікі БЭЗ Ленінскага РУУС Магілёва выявілі факт крадзяжу буйной сумы з банка.

Устаноўлена, што 49-гадовая быхаўчанка, працуючы касірам, брала грошы з дзённай выручкі і праз некаторы час вяртала іх назад. Пазней жанчына стала беззваротна «пазычаць» наяўныя і хаваць нястачу: падлік грошай па выніку працоўнага дня рабіла асабіста, адзначаючы патрэбныя лічбы.

Па словах намесніка начальніка АБЭЗ Ленінскага РУУС Магілёва Дзяніса Кузьмянкова, выкрадзенае касірка траціла на асабістыя патрэбы: рамонт у доме, куплю газавага катла, мэблі і тэхнікі, прадуктаў харчавання.

Агульная шкода склала каля 100 тысяч рублёў.

Следчымі ўзбуджана крымінальная справа. Фігурантцы пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці ці без канфіскацыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю