Top.Mail.Ru
282

Жыхарка пасёлка ў Гомельскім раёне ўладкавала кароўнік сярод шматпавярховак — справа дайшла да суда

Жыхарка пасёлка Бальшавік Гомельскага раёна ўладкавала кароўнік сярод шматпавярховых дамоў. Да яго ліквідацыі прыйшлося прыцягваць судовых выканаўцаў, паведамляе SB.by.



У самавольна пабудаваным трухлявым хляве мясцовая пенсіянерка завяла невялікі статак БРЖ — сем кароў і бычка. Пры гэтым жывёлы ўтрымліваліся ў цеснаце і поўнай антысанітарыі, не маючы паўнавартаснага харчавання, выгулу на свежым паветры і нават саламянай подсцілу. Акрамя таго, такое суседства заканамерна спарадзіла шматлікія скаргі жыхароў навакольных шматпавярховак. Аднак «фермерка» іх праігнаравала.

— Справа дайшла да суда, які пастанавіў выкупіць жывёлу аднаму з сельгаспрадпрыемстваў, — расказалі пра фінал неардынарнай сітуацыі ў галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама. — Пад кантролем судовых выканаўцаў аддзела прымусовага выканання Гомельскага раёна жывёл эвакуіравалі ў новае месца жыхарства. Незаконна збудаваныя адрыны плануецца знесці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю