Жыхарка Жлобіна прадавала пуцёўкі знаёмым, а грошы траціла на сябе, паведаміла БелТА.
У міліцыю звярнуліся пяць чалавек, якія аплацілі турыстычныя паездкі, але засталіся ні з чым.
Як устаноўлена, 32-гадовая жлабінчанка афармляла знаёмым падарожжы за мяжу. Яны плацілі наяўнымі альбо пералічвалі грошы на яе асабісты карт-рахунак. Жанчына не выканала абяцанага і пачала пазбягаць кантактаў з кліентамі.
Усяго жыхарка Жлобіна прысвоіла звыш Br 50 тыс. Частку грошай яна патраціла на асабістыя патрэбы, а астатнімі пагасіла папярэднія заяўкі кліентаў.
Следчымі распачата крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры. Затрыманай пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.