Top.Mail.Ru

Жыхару Крычава прад’яўлена абвінавачанне ў жорсткім забойстве пенсіянеркі. Ён узяты пад варту

Крычаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа аб забойстве заведама састарэлай асобы, учыненым з асаблівай жорсткасцю ў вёсцы Іванаўка.


Па даных следства, раніцай 23 верасня ў міліцыю патэлефанаваў 59-гадовы жыхар Крычава і паведаміў, што забіў знаёмую пенсіянерку, якой дапамагаў па гаспадарцы. Як удалося ўстанавіць следчым, мужчына напярэдадні прыехаў з райцэнтра, каб падзарабіць у фермерскай гаспадарцы, аднак фермера на месцы не аказалася і ў адным з двароў ён сустрэў пажылую жанчыну. Яна прапанавала яму насекчы дроў, а пасля паклікала сумесна распіць спіртныя напоі.

Крычаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да мужчыны ркаспачата крымінальная справа за забойства заведама састарэлай асобы, учыненае з асаблівай жорсткасцю асобай, якая раней учыніла забойства. З санкцыі пракурора да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Пры вывучэнні асобы падазраванага ўстаноўлена, што ён неаднаразова судзімы, у тым ліку за забойства.

Следчым дапытаны падазроны, сваякі і суседзі загінулай, праведзены праверкі паказанняў на месцы. Прызначаны экспертныя даследаванні для ўстанаўлення абставін і дакладнай прычыны смерці пенсіянеркі. Па папярэдняй інфармацыі, смерць жанчыны наступіла ад удушэння і шматлікіх удараў па розных частках цела.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю